Тыдзень роднай мовы праходзіць у нашай школе. 21 лютага адзначаўся Міжнародны Дзень роднай мовы. Да свята прымеркаваны і праведзены шэраг мерапрыемстваў, інтэлектуальных конкурсаў, акцыя "Калі ласка, гавары са мной па- беларуску!" Кожны дзень вучням прапануюцца для выканання цікавыя і пазнавальныя заданні па мове і літаратуры. Шануйце нашу мову і нашу спадчыну!