-
-
-ИДН МОБ Хойникского РОВД
-
-
:: ::

Хойникский РОЧС

Работнікі Хойніцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях надаюць вялікую ўвагу прафілактычнай рабоце з насельніцтвам. З мэтай папярэджання ўзнікнення надзвычайных сітуацый і навучання насельніцтва правілам бяспекі жыццядзейнасці перад жыхарамі вёскі Езапоў Судкоўскага сельскага савету выступіў инспектар групы прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях. У сваім выступе работнік аддзела асвятліў пытанні пажарнай бяспекі і давёў аператыўнае становішча с пажарамі і надзвычайнымі сітуацыямі у рэспубліцы і ў Хойніцкім раёне. Ён нагадаў людзям, што асноўнай прычынай пажараў з'яўляецца чалавечы фактар, перш за ўсё - неасцярожнае абыходжанне з агнём. Работнік МНС завастрыў увагу на тым, што наяўнасць аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў у жылых памяшканнях можа стаць гарантыяй выратавання чалавечага жыцця, а часам і цэлай сям'і. Акрамя таго, ён нагадаў аб захаванні правіл пажарнай бяспекі пры выпальванні сухой расліннасці. Не засталася па-за ўвагай вострая тэма дзіцячага свавольства з агнём. Вядома, што ў краіне на пажарах штогод гінуць дзеці, у сувязі з гэтым усім прысутным нагадалі пра адказнасць бацькоў за дзіцячую бяспеку. Ўспомнілі таксама і парадак дзеянняў пры ўзнікненні пажару, і алгарытм выкарыстання першасных сродкаў пажаратушэння. 

У канцы выступу прысутным была ўручана наглядна-выяўленчая прадукцыя.


Количество просмотров: Счетчик посещений Counter.CO.KZ - бесплатный счетчик на любой вкус!


Вернуться в раздел Хойникский РОЧС

Соседние подразделы:
Хойникская РЭИ
Профилактика травматизма
ГАИ информирует
Информационная безопасность
Безопасность в интернете
Хойникская РАЙЦГиЭ
ОСВОД
Беларусь моя!

Контакты

8 (02346) 4-58-49
hnksh2@roohoyniki.by

ул. Танкистов, 14, 247622, г. Хойники, Гомельская обл.
Открыть контакты

Сейчас на сайте
Государственная символика
Гордимся, что научили!
-