-
-
-ИДН МОБ Хойникского РОВД
-
-
:: ::

Хойникский РОЧС

У рамках трэцяга этапу рэспубліканскай акцыі «Бяспека – у кожны дом!» работнікамі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях праведзены размовы ў працоўных калектывах аддзела ідэалогіі, культуры і па справах моладзі Хойніцкага раённага выканаўчага камітэта і рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Фабрыка мастацкіх вырабаў». 

Выратавальнікі распавялі аб аператыўнай абстаноўцы ў рэспубліцы, вобласці і раёне, паказаўшы асноўныя прычыны ўзгаранняў. Прысутныя на выступе работнікаў раённага аддзела даведаліся пра карысць і неабходнасць аўтаномнага пажарнага апавяшчальніка, прынцыпе працы і спосабе ўстаноўкі, нагадалі аб правілах карыстання першаснымі сродкамі пажаратушэння. 

Як адзначылі выратавальнікі: «Зімовы перыяд – гэта той час, калі павялічваецца колькасць пажараў у жылым фондзе. І гэта невыпадкова: вельмі часта грамадзяне не звяртаюць увагу на “нязначныя” парушэнні ў пытаннях бяспекі. Адсутнасць перадтопкавага ліста перад печчу, карыстанне самаробнымі, а падчас і няспраўнымі электапрыборамі, пакінутыя на відным месцы запалкі ў мнагадзетнай сям’і – гэтыя моманты, з пункту гледжання пэўнай часткі насельніцтва насельніцтва, “не такія ўжо і важныя парушэнні”. На жаль, статыстыка гаворыць пра іншае: часцей за ўсё менавіта “нязначныя” парушэнні і прыводзяць да значных трагедый».

Не засталіся па-за ўвагай і бяспечныя паводзіны грамадзян на лёдзе, а таксама пакіданне дзяцей адных без нагляду. У ходзе выступленняў працоўным калектывам былі прадстаўлены відэафільмы «Бяспека – у кожны дом!" і "Дзеянні пры пажары». Актывісты Беларускай маладзёжнай грамадскай арганізацыі выратавальнікаў-пажарных уручылі памяткі па пажарнай бяспецы.


Количество просмотров: Счетчик посещений Counter.CO.KZ - бесплатный счетчик на любой вкус!


Вернуться в раздел Хойникский РОЧС

Соседние подразделы:
Хойникская РЭИ
Профилактика травматизма
ГАИ информирует
Информационная безопасность
Безопасность в интернете
Хойникская РАЙЦГиЭ
ОСВОД
Беларусь моя!

Контакты

8 (02346) 4-58-49
hnksh2@roohoyniki.by

ул. Танкистов, 14, 247622, г. Хойники, Гомельская обл.
Открыть контакты

Сейчас на сайте
Государственная символика
Гордимся, что научили!
-